Спявак Юсуф Іслам дараваў Coldplay плагіят

Брытанскі аўтар і выканаўца уласных песень Юсуф Іслам заявіў, што не злуецца на гурт Coldplay, які ён западозрыў у плагіяце месяцам раней.
У траўні музыка выказаў меркаванне пра тое, што лонданскі калектыў скапіяваў свой хіт "Viva La Vida" з яго 18-хвіліннай кампазіцыі “Foreigner Suite”, запісанай у 1973 годзе.

Юсуф Іслам па-ранейшаму сцвярджае, што Coldplay выкарыстоўаюць яго песню, але больш не злуецца на іх. Па меркаванні ангельскага музыкі, учынку гурта ёсць лагічнае апраўданне: часам, склаўшы чарговую прыгожую мелодыю, ён сам з часам заўважае, што ужо прыдумаў нешта падобнае раней.
Выканаўца адзначыў, што хацеў бы ўлагодзіць непаразуменне, выпіўшы з удзельнікамі Coldplay па кубку гарбаты.

lenta.ru
Фота wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі