Справу аб апякунстве над сынам Азаранкі не перадалі ў беларускі суд

Справу аб апякунстве над сынам Азаранкі не перадалі ў беларускі суд

Справу аб апякунстве над сынам Вікторыі Азаранкі не перадалі ў беларускі суд. Ён будзе адбывацца ў Лос-Анджэлесе. Мяркуецца, што рашэнне агучаць не раней за кастрычнік, інфармуе сайт tmz.com, які спасылаецца на амерыканскага адваката беларускі Лауру Васэр.

Еўрарадыё распавядала, што сенсацыйная навіна з’явілася ў чацвер у ізраільскіх СМІ, а пасля — у сацсетках. Вікторыя Азаранка ў ліпені развіталася са сваім маладым чалавекам, бацькам яе 8-месячнага сына Леа Білі Макігам (афіцыйна адносіны ў іх не былі зарэгістраваныя). Пасля гэтага ён звярнуўся ў суд Лос-Анджэлеса, паведаміў пра выкраданне дзіцяці і праз суд забраў у Вікторыі дзіця. Азаранка звярнулася да ізраільскага адваката Зівы Вальнера, які з’яўляецца вядомым спецыялістам у галіне сямейнага права. Меркавалася, што суд можа прайсці ў верасні ў Беларусі. Аднак, як цяпер стала вядома, амерыканскі суддзя ў гэтым адмовіў.

Паколькі на час разгляду справы аб апякунстве Леа не можа пакідаць горад, Вікторыя Азаранка не можа ўдзельнічаць у тэнісных турнірах. Інакш ёй давялося б адмовіцца ад кантактаў з сынам. Адвакат кажа, што Вікторыя прапаноўвала Білі аплаціць праезд і пражыванне ў Нью-Ёрку на час адкрытага чэмпіянату ЗША. Аднак суддзя адхіліў гэтую заяўку. Вікторыя Азаранка збіраецца атрымаць кампенсацыю матэрыяльных страт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі