Сойм Партыі БНФ вырашаў лёс больш за 40 фронтаўцаў

Сойм Партыі БНФ, які прайшоў учора ў Мінску, вырашыў не выключаць з партыйных шэрагаў людзей, якія на нядаўнім Кангрэсе дэмакратычных сілаў увайшлі ў фракцыю «Рэгіёны за свабоду».  Нагадаем, тады Аляксандра Мілінкевіча падтрымалі больш за 40 фронтаўцаў. А сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Кавалец ад «Рэгіёнаў за свабоду» нават патрапіў у прэзідыум Палітрады дэмсілаў.

Пра рашэнне ў гэтай справе кіруючага органа Партыі БНФ гаворыць намеснік старшыні Алесь Міхалевіч:

«Рэкамендавана тым людзям, якія ўвайшлі ў кіруючы орган кааліцыі — Палітычную раду аб’яднаных дэмакратычных сілаў — вырашыць, у якіх кіруючых органах яны будуць».

Сойм Партыі БНФ таксама ўхваліў рашэнне аб пачатку кампаніі Еўрапейскі марш «За свабоду». 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі