Вы тут

Соль на мінскіх вуліцах будуць "абясшкоджваць" бактэрыямі

Еўрарадыё

"Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" не збіраецца адмаўляецца ад солі, якой пасыпаюць вуліцы ўзімку. Аднак яе шкоднае ўздзеянне на расліны плануюць знізіць. Для гэтага камунальнікі супрацоўнічаюць з навукоўцамі Акадэміі навук

У каментары "Мінск-Навінам" намеснік гендырэктара прадпрыемства Алег Лукашэнка падзяліўся падрабязнасцямі:

"Эксперымент ўжо ідзе: вызначаныя ўчасткі, на якіх унесеныя спецыяльныя бактэрыі. Але казаць пра нейкія вынікі можна будзе не раней за 2021 ці 2022 год".

Як кажуць эколагі, галіт (тэхнічная соль), якая выкарыстоўваецца ў Беларусі, вельмі шкодны для экасістэмы гарадоў і бліжэйшых сельскіх тэрыторый. Адбываецца засаленне глебы, парушэнне кіслотна-шчолачнага балансу вады. Ад солевых сумесяў пакутуюць і хатнія жывёлы, якім соль трапляе на лапы падчас прагулак, што выклікае раздражненне і алергію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.