Смяротнасць сярод працаздольных мужчын у Беларусі ў 4 разы вышэй, чым у ЕС

Смяротнасць сярод працаздольных мужчын у Беларусі ў 4 разы вышэй, чым у ЕС

Смяротнасць сярод працаздольных мужчын у Беларусі ў 3-4,5 раза перавышае аналагічны паказнік у краінах Еўрапейскага саюза. Такія дадзеныя прывяла консультант аддзелу спецыялізаванай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Мінздароўя Жанна Ерамеева. 20 верасня яны выступала на семінары для журналістаў па дэмаграфічнай праблематыцы, арганізаваным Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі.

Па словах спецыяліста, асноўнай прычынай высокай смяротнасці сярод мужчын ва ўзросце 16-60 гадоў з’яўляюцца неінфекцыйныя захворванні. Паміраюць найчасцей ад хваробаў сістэмы кровазвароту — у шэсць разоў часцей за жанчын, у тым ліку з прычыны інфаркту міякарда — болей як у 20 разоў часцей.

Таксама мужчыны ўдвая часцей за жанчын паміраюць ад раку і ў 5,9 разоў часцей гінуць ад знешніх прычынаў. Сярод такіх чыннікаў да нядаўніх часоў пераважалі алкагольныя атручэнні, аднак у 2015 годзе іх стала меней, чым самазабойстваў, адзначыла намеснік начальніка аддзелу народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы Марына Арцёменка.

У выніку чаканая працягласць жыцця беларускіх мужчын у 2015 годзе склала 68,6 года супраць 78,9 у жанчын. У 2002 яна была 62,3 і 74,1 года адпаведна, у 2006-м — 63,6 і 75,5 года. Спецыяліст Мінпрацы адзначае, што гэта занадта вялікі разрыў: у развітых краінах гэтая розніца не перавышае 5 гадоў.

Сёлета ў сакавіку была прынятая праграма “Здароўе народу і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады”. У гэтым дакуменце акцэнт робіцца на здароўе насельніцтва, зберагальных паводзінах, прыхільнасці да здаровага ладу жыцця, у тым ліку мужчын. Сярод іншага плануецца стварыць службу аховы мужчынскага здароўя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі