Смяротнае ДТЗ пад Лідай: мікрааўтобус урэзаўся ў фуру

Смяротнае ДТЗ пад Лідай: мікрааўтобус урэзаўся ў фуру

Смяротнае ДТЗ адбылося ўдзень 31 ліпеня ў Лідскім раёне на 163 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале. 

Мікрааўтобус "Мерсэдэс" ехаў у бок Мінска. Кіроўца выехаў на замацаваную ўзбочыну і сутыкнуўся з фурай, якая там стаяла. 

Пры аварыі ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння памёр 33-гадовы пасажыр мікрааўтобуса. Абодва кіроўцы (42-х і 41 года) былі накіраваныя для медагляду ў лякарню. 

На месцы здарэння працуюць следчыя з удзелам экспертаў і супрацоўнікаў міліцыі. Вырашаецца, ці будуць пачынаць крымінальную справу па гэтым інцыдэнце.

Смяротнае ДТЗ пад Лідай: мікрааўтобус урэзаўся ў фуру
ДТЗ пад Лідай / Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі