СМІ: У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з'явіўся новы галоўны ідэолаг

СМІ: У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з'явіўся новы галоўны ідэолаг

У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з'явіўся новы галоўны ідэолаг. Як інфармуе сайт nn.by, які спасылаецца на свае крыніцы, кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Аляксандра Ільясевіча змяніла Вольга Шпілеўская, якая дагэтуль была яго намесніцай. Ёй 42 гады. Працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, кіравала карэспандэнцкай сеткай Агенцтва тэлевізійных навінаў. Шпілеўская была галоўным рэдактарам "Вячэрняга Мінска" і "Мінскай праўды". У 2017-м стала кіраваць Нацыянальным прэс-цэнтрам, а пасля яе прызначылі намеснікам кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

Афіцыйнай інфармацыі пра новае прызначэнне пакуль няма.

СМІ: У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з'явіўся новы галоўны ідэолаг
Аляксандр Ільясевіч. Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі