СМІ: На начальніка РАУС з Гомеля ў Мінску выклікалі нарад міліцыі

СМІ: На начальніка РАУС з Гомеля ў Мінску выклікалі нарад міліцыі

У дзіўную гісторыю трапіў у Мінску начальнік Кастрычніцкага аддзела ўнутраных спраў Гомеля Генадзь Маджара, піша "Беларускі партызан"

Паводле звестак журналістаў, разам са сваімі калегамі з іншых абласцей ён прыехаў у Мінск, каб павысіць прафесійную кваліфікацыю. Зайшоўшы ўдзень у адну са сталічных кавярняў, гомельскі міліцыянт выпіў лішняга. Яго паводзіны змусілі персанал націснуць "трывожную" кнопку і выклікаць нарад міліцыі. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы даставілі буяна ў выцвярэзнік. Там і высветлілася, што затрыманы мужчына ў грамадзянскай вопратцы — іх калега.

Пра інцыдэнт далажылі міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу. Ён і вырашае далейшы лёс гомельскага міліцыянта.

Паведамляецца, што Генадзю Маджару 41 год. Начальнікам Кастрычніцкага РАУС Гомеля ён быў прызначаны на пачатку гэтага года. Жанаты, двое дзяцей.

Абавязкі начальніка Кастрычніцкага РАУС цяпер выконвае першы намеснік начальніка АУС Сяргей Вараб'ёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі