СМІ: ЕС збіраецца набываць газ у Азербайджане

СМІ: ЕС збіраецца набываць газ у Азербайджане

Еўракамісія прапанавала краінам ЕС заключыць пагадненне з Азербайджанам пра павелічэнне імпарту прыроднага газу, піша "Эканамічная праўда" са спасылкай на Reuters. Праект мемарандума звязаны з намаганнямі ЕС па скарачэннні залежнасці ад расійскага газу з-за вайны ва Украіне.

"Бакі імкнуцца падтрымліваць двухбаковы гандаль прыродным газам, у тым ліку за кошт экспарту ў Еўрасаюз Паўднёвым газавым калідорам аб'ёмам не менш як 20 мільярдаў кубаметраў газу штогод да 2027 года ў адпаведнасці з камерцыйнай мэтазгоднасцю і рыначным попытам", — гаворыцца ў праекце дакумента ад 11 ліпеня .

Напрыкдал, летась у Італію было дастаўлена больш за 8 мільярдаў кубаметраў азербайджанскага газу праз трансадрыятычны газаправод, які з'яўляецца часткай трубаправоднай сеткі Паўднёвага газавага калідора. Падкрэсліваецца, што ў фінансаванні пашырэння гэтай сеткі зацікаўленыя абодва бакі. 

Павелічэнне паставак запатрабуе ад Азербайджана пашырэння ўласнай здабычы газу, а ад абодвух бакоў — актывізацыю дзеянняў па стрымліванні выкідаў метану ў сваіх ланцужках паставак.

Дзеянні па арганізацыі паставак газу ў Еўропу актывізаваліся пасля таго, як пачаўся планавы рамонт газаправода "Паўночны паток", праз які газ паступае ў Германію. У сераду энергетычны гігант "Газпрама" заявіў, што не можа гарантаваць функцыянаванне газаправода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі