Слухачы Еўрарадыё: Каханне — гэта калі не баішся паказаць, хто ты насамрэч

 Шмат напружвацца не давялося, бо нашы слухачы самі абралі пераможцу шляхам галасавання ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". У конкурсны альбом на старонцы Еўрарадыё "Вконтакте" за тыдзень дадалі ажно 35 фотак з тлумачэннямі таго, чым насамрэч з'яўлецца каханне.

 

Праца пераможцы, Сяргея Шаўцова, набрала 694 сэрцайкі-лайкі. Хлопец не хавае таго, што яго сябры актыўна яго падтрымлівалі, і шчыра ім удзячны за тое, што яны дапамаглі яму атрымаць запаветныя квіткі на канцэрт J:Mорс.  

 

Сяргей Шаўцоў: "Любоў  гэта калі не баішся казаць праўду і паказаць, хто ты насамрэч".

 

Нам застаецца пажадаць такіх адданых сяброў кожнаму і нагадаць, што усіх удзельнікаў конкурсу чакаюць у рэдакцыі нашы фірмовыя сувенірчыкі.

 

Крысціна Крысталік: "Нам не сказали: "Любовь  это больно",Теплая мокрая горькая соль". (с) J-морс

 

Крысціна Крысталік: "Каханне  гэта надзея". 

 

Крысціна Крысталік: "Каханне  гэта крыніца шчасця".

 

Крысціна Крысталік: "Каханне  гэта пяшчота душы".

 


Косця Шарамет: "Каханне  гэта хвароба".

 

Сяргей Шчэрба: "Каханне  гэта калі для закаханых няма рамак".

 


Аляксей Гарноська: "Каханне  гэта калі не заўважаеш нікога, акрамя каханага чалавека".

 

Светачка Блаблановіч: "Каханне  гэта магчымасць разам дурэць".


Таццяна Краўцова: "Каханне  гэта калі няма "я", а ёсць "мы".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі