Следства на ваўкавыскіх прадпрымальнікаў падоўжанае яшчэ на сем дзён

Следчыя дзеянні на затрыманых актывістаў прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку падоўжаныя яшчэ на сем дзён. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дачку Ўладзіміра Асіпенкі Людмілу. Па ейных словах, абвінавачванне затрыманым не выстаўленае. Следства будзе высвятляць датычнасць затрыманых да нейкіх злачынстваў. Па заканчэнні тыдня будзе прынята рашэнне: адпускаць іх або выстаўляць нейкае абвінавачванне, сказала Л.Асіпенка.

Таксама яна паведаміла, што 11 лютага затрыманых пераводзяць з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Таму ў гэты дзень ім немагчыма зрабіць перадачу. Таксама з імі не могуць сустрэцца адвакаты. Сустрэча затрыманых з адвакатамі павінна адбыцца 12 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі