Следчыя пачалі крымінальную справу за стварэнне і ўдзел у плане "Перамога"

Следчыя пачалі крымінальную справу за стварэнне і ўдзел у плане "Перамога"

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце стварэння, кіраўніцтва і ўдзелу ў мабілізацыйным плане "Перамога", які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Справу расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне, паведамляе прэс-служба СК.

Следчыя пагражаюць знайсці ўсіх, хто застаўся ўдзельнікам плана "Перамога" пасля 8 лістапада. Ім пагражаюць крымінальнай адказнасцю за ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (ч. 3 арт. 361-1 КК). За гэта прадугледжана да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Тым, хто сам прыйзе з пакаяннем і дапаможа следству, абяцаюць вызваленне ад крымінальнай адказнасці. 

План "Перамога" створаны на базе аб'яднання былых сілавікоў, якія выступілі за дэмакратычныя перамены ў краіне. Абвяшчалася, што гэта своеасаблівае падпольнае народнае апалчэнне з канкрэтным планам дзеянняў для кожнага зарэгістраванага ўдзельніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі