Следчы з Лунінца з сям'ёй уцёк за мяжу

Сяргей Пахолак / media-polesye.by
Сяргей Пахолак / media-polesye.by

Следчы па асабліва важных справах з Лунінца Сяргей Пахолак з сям'ёй (з жонкай і дзецьмі) уцёк за мяжу, піша media-polesye.by. Пахолаку 45 гадоў. Ён працаваў у СК з 2013-га. Быў супрацоўнікам Луненіцкага раённага аддзела Следчага камітэта. Нядаўна пайшоў у адстаўку яго начальнік. 

Афіцыйна следчы ў адпачынку.

Прычын уцёкаў некалькі, піша выданне. Сярод іх — крымінальны пераслед жонкі Сяргея Пахолака. Яна працавала спецыялістам інжынерна-аэрадромнай службы в/ч 65408, дзе базавалася расійская авіятэхніка. Па звестках Еўрарадыё, Аксану Пахолак на пачатку кастрычніка затрымлівалі — нібыта за перадачу даных сястры, якая жыве ў ЗША.

Пасля прэтэнзіі з'явіліся да працы следчага.

Следчы з Лунінца з сям'ёй уцёк за мяжу
Сяргей Пахолак з жонкай Аксанай / Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі