Склад дрэваапрацоўчага прадпрыемства загарэўся пад Гомелем (фота, відэа)

Склад дрэваапрацоўчага прадпрыемства загарэўся пад Гомелем (фота, відэа)

18 чэрвеня ў 2:30 ратавальнікам паведамілі пра пажау у вёсцы Уза Гомельскага раёна. Як удакладняе прэс-служба МНС, загарэўся склад дрэваапрацоўчага прадпрыемства "Прамдрэўсервіс".

Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, то пабачылі, што на адкрытай пляцоўцы гарыць дранка.

Агонь знішчыў 200 квадратных метраў дранкі, згарэлі гатовыя паддоны на плошчы 20 квадратных метраў. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала занясенне старонняй крыніцы агню неўсталяванай асобай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі