Скарына зноў патрапіў у эпіцэнтр вулічнай акцыі

Фотарэпартаж з мітынга ў беларускай сталіцы з нагоды Свята працы
Лозунгі савецкіх часоў не страцілі сваёй актуальнасці для ўдзельнікаў
мітынгу, які правяла 1 траўня ў Мінску Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Каля 5 тысяч
чалавек прыйшлі ў Свята працы да Нацыянальнай бібліятэкі. Фінансавы крызіс, здаецца, не паўплываў на настрой прынамсі гэтых людзей.





Балонікі, сцягі ды расцяжкі — кожная арганізацыя расстаралася як магла.





Кіраўніцтва ФПБ, у прыватнасці, яе старшыня Леанід Козік, адзначыў,
што Беларусь “эканамічна моцная і квітнеючая краіна”, але некаторыя
расцяжкі казалі пра адваротнае.



Многія ўдзельнікі прывялі на святочны мітынг сваіх дзяцей.



Сцяжкі “За Беларусь” раздавалі ўсім жадаючым





Францыск Скарына глядзеўся троху недарэчна на фоне мітынгуючых… ці яны
выглядалі недарэчна на фоне Скарыны…



Ля кожнага прапускнога пункта на пляцоўку каля бібліятэкі стаялі шэрагі бутэлек:
міліцыя заходзіць з напоямі не дазваляла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі