СК папярэджвае пра крымінальную адказнасць за ўдзел у беспарадках

СК папярэджвае пра крымінальную адказнасць за ўдзел у беспарадках

Следчы камітэт Беларусі папярэджвае пра крымінальную адказнасць за ўдзел у беспарадках. Ён заклікае грамадзян "не паддавацца на правакацыі" іх арганізатараў. "Задумайцеся пра наступствы вашых дзеянняў, будзьце разважлівымі, заяўляе СК. — ...За падобныя супрацьпраўныя дзеянні абавязкова наступіць крымінальная адказнасць".

9-10 жніўня па Беларусі прайшла хваля пратэстаў супраць фальсіфікацый выбараў. Іх цэнтр — у Мінску, дзе адбыліся жорсткія сутыкненні сілавікоў і пратэстоўцаў, загінуў адзін чалавек. У панядзелак СК паведаміў пра 21 крымінальную справу па пратэстах 9 жніўня ў сталіцы і іншых гарадах краіны. Іх распачалі па артыкулах "масавыя беспарадкі", "хуліганства", "супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў", "гвалт... у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". На ўчорашні дзень было затрымана 80 чалавек, якія праходзяць па гэтых справах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі