Сіноптыкі папярэджваюць пра пахаладанне ў Беларусі

Холад пасля анамальнага цяпла

Холад пасля анамальнага цяпла / pixabay.com

Сіноптыкі папярэджваюць пра пахаладанне ў Беларусі. Яно зменіць анамальнае цяпло, якое ўстанавілася ў нашай краіне з канца сакавіка.

Пахаладанне пачнецца ў аўторак, 2 красавіка, з захаду Беларусі. Раніцай і ўдзень амаль па ўсёй краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы (месцамі — моцныя), чакаюцца навальніцы, моцны вецер (у некаторых раёнах з парывамі да 20-24 м/с).

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +10 да +15 градусаў, удзень — 21-26 цяпла (на захадзе — ад +14 да +20). У сераду ўначы ўжо будзе 3-9 цяпла, а ўдзень — ад +5 на поўначы краіны да +15 на Гомельшчыне. Прагназуюцца дажджы, мокры снег і парывісты вецер. 

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі