Сільвіа Берлусконі можа сесці ў турму на шэсць гадоў

Акрамя таго, абвінавачанне хоча назаўжды забараніць палітыку займаць дзяржаўныя пасады, перадае ВВС. Як адзначыла пракурор на судовым паседжанні, рэзідэнцыя Берлусконі увесь час прымала жанчын, якія займаліся прастытуцыяй.



Таксама абвінавачанне настойвае, што арганізатары "заездаў" дзяўчат да мільярдэра ведалі, што танцорка Карыма Махруг не з'яўлялася паўналетняй.



Як Берлусконі, так і сама Махруг адмаўляюць факт фізічнай блізкасці паміж сабой. Палітык таксама не згодны са сцвярджэннем следства, што ён злоўжываў паўнамоцтвамі пры вызваленні Махруг з паліцыі.



Калаж — newsru.co.il

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі