Швейцарыя пастанавіла замарозіць актывы Лукашэнкі, але пакуль іх не знайшла

Лукашэнка часта гаворыць у адказ на заявы пра наяўнасць замежных актываў: "Калі знойдзеце — забірайце сабе"
Лукашэнка часта гаворыць у адказ на заявы пра наяўнасць замежных актываў: "Калі знойдзеце — забірайце сабе"

Федэральная рада Швейцарыі 11 снежня ўвяла забарону на ўезд і фінансавыя санкцыі ў дачыненні да 15 беларускіх грамадзян, уключаючы Аляксандра Лукашэнку.

— Іх актывы замарожваюцца, і пра іх неабходна неадкладна паведаміць у Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных сувязях (SECO), — паведамлялі ў Федэральнай радзе ў пятніцу.

Еўрарадыё звярнулася з пытаннем у прэс-службу Федэральнай рады: ці ёсць ужо інфармацыя пра тое, чые канкрэтна актывы заблакаваныя ў Швейцарыі і якія яны?

— Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных сувязях не дае інфармацыі пра замарожаныя актывы канкрэтных фізічных або юрыдычных асоб. Тым не менш мы можам паведаміць вам, што да гэтага моманту пра замарожаныя актывы ў сувязі з пастановай не паведамлялася, — адказаў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Федэральнай рады Эрык Ройман.

Лукашэнка не раз адказваў на чуткі і абвінавачанні ў існаванні вялікага багацця як у яго, так і ў яго сваякоў і набліжаных. Часцей за ўсё ён кажа нешта накшталт: "Калі знойдзеце — забірайце сабе". Пакуль дакладнай інфармацыі пра замежныя актывы сям'і Лукашэнкі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі