Швейцарскі зняволены намыліўся і выслізнуў з камеры

З турмы ў швейцарскім горадзе Кройцлінген пры дапамозе мыла збеглі чацвёра зняволеных, паведамляе Ananova. Па інфармацыі агенцтва, адзін з уцекачоў, 20-гадовы Берт Бругер, распрануўся, намыліўся і праслізнуў скрозь акенца для перадачы ежы ў дзвярах сваёй камеры. Апынуўшыся знадворку, ён вызваліў траіх сяброў, якія сядзелі ў суседніх камерах.

Толькі на наступную раніцу ахоўнікі заўважылі, што камеры пустыя. Паліцыя пачала пошук уцекачоў, аднак пакуль што ўдалося злавіць толькі аднаго з іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі