Штогод у Беларусь прыязджаюць 500 тысяч расійскіх турыстаў

500 тысяч расіянаў штогод прыязджаюць у Беларусь з турыстычнымі мэтамі. Такія звесткі атрыманыя падчас праведзенага Міністэрствам спорту і турызму нашай краіны анкетавання.  А вось паводле звестак беларускіх турфірмаў, Беларусь наведвае толькі каля 100 тысяч расійскіх турыстаў. Зараз у іх найбольшай папулярнасцю карыстаецца летні адпачынак.

Аднак у планах Мінспорту папулярызацыя зімовых забаваў у Беларусі, у прыватнасці наведванне гарналыжных комплексаў “Сілічы” і “Лагойскі”.

Калі маладых расіянаў найбольш цікавіць Мінск, дык людзі ва ўзросце 25-60 гадоў аддаюць перавагу індывідуальнаму турызму на беларускіх рэках, азёрах і ў лясах.

Расіяне сталага веку наведваюць Нарач і месцы, звязаныя з Другой сусветнай вайной, якія нагадваюць ім савецкія часы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі