Што такое законная ваенная цэль і калі абстрэлы — (не) злачынствы

Вёска Аляксандраўка пасля вызвалення ад расійскай акупацыі / Еўрарадыё
Вёска Аляксандраўка пасля вызвалення ад расійскай акупацыі / Еўрарадыё

"Гэта законная ваенная цэль", могуць адказаць экспэрты пра ўдар па вайсковай казарме, тым самым аргументуючы, што гэта не ваеннае злачынства. Але калі з самімі вайскоўцамі або са складамі зброі, напрыклад, усё зразумела, то як зразумець, што наогул такое "законная ваенная цэль"? Еўрарадыё спрабуе разабрацца ў тонкасцях міжнароднага права.

Пачнем з вызначэння. Законная ваенная цэль — аб'ект, збудаванне або чалавек, які з'яўляецца дапушчальнай цэллю —  для нападу падчас ваенных дзеянняў.

Як напісана ў дадатковым пратаколе да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жніўня 1949 года, "Ваенныя аб'екты абмяжоўваюцца тымі аб'ектамі, якія ў сілу свайго характару, размяшчэння, прызначэння або выкарыстання ўносяць эфектыўны ўклад у ваенныя дзеянні і поўнае або частковае разбурэнне, захоп або нейтралізацыя якіх пры існых у дадзены момант абставінах дае відавочную ваенную перавагу" (Артыкул 52).

Такім чынам, аб'ект становіцца законнай ваеннай цэллю ў той момант, калі становіцца важным (і прыносіць перавагу) адному з праціўнікаў. У тэорыі гэта можа быць і школа — зразумела, калі яна не працуе, а ў ёй кватаруюцца вайскоўцы.

Что такое законная военная цель и когда обстрелы — (не) преступления
Кіеў без электрычнасці пасля расійскага абстрэлу / Reuters / Scanpix / LETA

Дык злачынства ці не?

Радо пісаў: гэта ваеннае злачынства — наўмысна атакаваць усё, што не з'яўляецца законнай ваеннай цэллю. Галоўнае — наўмысна, бо выпадковае прычыненне шкоды грамадзянскім асобам ці аб'ектам не заўсёды можа быць злачынствам.

У любым выпадку, ці з'яўляецца законнай тая ці іншая ваенная цэль, можа ацэньваць у будучыні толькі суд, так сама як і вызначаць, што было ваенным злачынствам, а што не. Аднак можна казаць, што, хутчэй за ўсё, аб'екты энэргетычнай інфраструктуры, якія зараз паражае Расія, — незаконныя вайсковыя цэлі, гэта значыць іх абстрэл — ваеннае злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі