Што Лукашэнка адказаў Макрону на прапанову пайсці ў адстаўку

Што Лукашэнка адказаў Макрону на прапанову пайсці ў адстаўку

Аляксандр Лукашэнка адказаў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону на прапанову пайсці ў адстаўку. Яго пазіцыю пераказала БЕЛТА прэс-сакратар Наталля Эйсмант. Лукашэнка ў чарговы раз нагадаў пра пратэсты "жоўтых камізэлек" у Францыі. "Сам прэзідэнт Францыі, па ўласнай логіцы, павінен быў бы сысці ў адстаўку яшчэ два гады таму", — лічыць ён.

"Як вопытны палітык — няспеламу — хачу параіць спадару Макрону менш глядзець па баках і замест гэтага заняцца, нарэшце, унутранымі справамі Францыі, — пераказвае словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-сакратар. — Хаця б пачаць вырашаць праблемы, якіх у краіне было нямала".

У інтэрв'ю газеце Le Journal du Dimanche Эмануэль Макрон таксама прызнаўся, што захапляецца мужнасцю беларускіх пратэстоўцаў, асабліва жанчын. Лукашэнка і гэта пракаментаваў. "...Макрон занадта шмат увагі надае аднаму з экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, — мяркуе Аляксандр Лукашэнка. — З улікам таго, што гэты экс-кандыдат — дама, французскі лідар рызыкуе да ўнутраных праблем Францыі атрымаць яшчэ і асабістыя — у сябе дома".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі