Штат Генштаба Украіны скароцяць на 60%, частку звольненых чакае фронт
![Вайна ва Украіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/445234126_798078379171909_1191784890220808365_n.jpg.webp?itok=BMBovH-4)
Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua
Штат Генштаба Узброеных сіл Украіны плануюць скараціць на 60%. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГШ УСУ Яўген Астранскі. Паводле яго слоў, некаторыя структуры расфарміруюць, іншыя аптымізуюць, прыбраўшы дубляванне функцый. Але будуць створаны і новыя.
Як піша hromadske.ua, звольненых супрацоўнікаў Генштаба адправяць у баявыя часткі і органы кіравання аператыўнага і тактычнага ўзроўняў. Гэта павінна дазволіць ажыццяўляць ратацыі падраздзяленняў на фронце.
Працягваюцца мерапрыемствы па ўдасканаленні структуры Узброеных Сіл Украіны. У прыватнасці, ідзе фармаванне камандавання Сіл беспілотных сістэм.
![Штат Генштаба Украіны скароцяць на 60%, частку звольненых чакае фронт](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/442486196_799109539068793_3943785682962493836_n.jpg.webp?itok=doERkLK6)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.