Шорац: Пакупнікі кватэраў у “Маяку Мінска” самі сабе надумалі праблемаў

Сітуацыя вакол жылога комплексу “Маяк Мінска” штучна надуманая. Такую заяву ў інтэрв’ю БЕЛТА зрабіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, каментуючы інфармацыю ў СМІ наконт нізкай якасці выкананых будаўнічых працаў. Пакупнікі кватэраў у гэтым комплексе скардзіліся на працу ліфтаў, памеры пад’ездаў, якасць аздабленчай працы.

“Сітуацыя вакол жылога комплексу “Маяк Мінска” штучна надуманая. Ствараецца ўражанне, што асобныя пакупнікі кватэраў надумана яе ствараюць па незразумела якіх прычынах”, — сказаў кіраўнік горада.

Ён таксама заявіў, што асабіста інспектаваў новабудоўлі разам з экспертамі і тыя далі заключэнне пра высокую якасць ліфтаў і іх мантажу. Што да агульнай якасці кватэраў, то, паводле Шорца, “людзі бачылі, у якім доме яны набываюць жыллё”.

Памеры праёмаў або ўваходаў у пад’езды ў гэтых дамах адпавядаюць дакументацыі. Да таго ж, кожны пакупнік мог выбраць сабе кватэру ў доме з лобі па пэўнай цане ў 10-павярховым доме або ў 19- і 25-павярховых дамах з больш вызкім уваходам у пад’езд, што было прадугледжана праектам. Таму ўсе прэтэнзіі дольшчыкаў Шорац назваў надуманымі.