Школьнікі будуць здаваць залік па Правілах дарожнага руху

Як інфармуе БЕЛТА, прадмет па вывучэнні Правілаў дарожнага руху ўваходзіць у склад факультатыўнага занятку "Асновы бяспечнай жыццядзейнасці". Колькасць гадзінаў на вывучанне ПДР павялічана, распрацаваныя метадычныя матэрыялы, прынята рашэнне кантраляваць, як школьнікі засвоілі матэрыял. Праводзіць урокі будзе выкладчык разам з інспектарам ДАІ адзін раз у месяц. З гэтага года вырашана ўпершыню ўвесці залік для вучняў 2-9 класаў. Першакласнікаў і старшакласнікаў такая праверка ведаў не кране.

Заняткі будуць праходзіць па адмысловай методыцы, распрацаванай Дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з Міністэрствам адукацыі. Для кожнай узроставай групы вызначаныя тэмы і спосаб падачы інфармацыі аб паводзінах на дарозе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі