Вы тут

Шэрынг электрасамакатаў у Мінску “сышоў у адпачынак”, але хутка вернецца

goeleven.by

У кампаніі Eleven Еўрарадыё пацвердзілі, што сервіс узяў перапынак з 5 траўня, каб вырашыць тэхнічныя недахопы, з якімі сутыкнуліся карыстальнікі. Праз некалькі дзён кікшэрынг адновіць сваю працу, але канкрэтных дат у кампаніі не называюць.

Шмат нараканняў сярод карыстальнікаў сацсетак было на кошты паслуг кампаніі Eleven. Кошт фарміруецца з дзвюх частак: 2 рублі — фіксіраваны пачатковы плацёж, які не залежыць ад працягласці карыстання самакатам. А за кожную хвіліну паездкі трэба плаціць па 30 капеек. Атрымліваецца, што 10-хвілінная паездка на электрасамакаце абыйдзецца ў 5 рублеў, а гадзінная паездка — ў 20 рублёў.

Як паведамілі Еўрарадыё ў кампаніі Eleven, пасля вяртання з “адпачынку” кошты на паслугі кікшэрынгу мяняцца не будуць.