Шаснаццаты СЭБ — ўсё, што трэба знаць пра беларускую электронную музыку

У суботу 21 сакавіка адбыўся шаснаццаты на ліку фестываль беларускай электронная музыкі “Система электронного безумия”.  СЭБ існуе ўжо сем гадоў, і абсалютная большасць музыкаў беларускай электронная сцэны пачыналі сваю дзейнасць менавіта з гэтага фестывалю.

Андрэус Клімка, праект Аоо&ooA:  СЭБ адкрывае новыя таленты: першы раз на гэтым фестывалі мы выступілі ў 2006 годзе і менавіта з гэтага пачалася нашая кар’ера. Мы сталі папулярныя пасля гэтага фестывалю, і вось арганізатары вырашылі нас запрасіць ужо хэдлайнерамі, каб людзі ўбачылі наш прагрэс.

Мінулы СЭБ адбыўся восенню 2007 года, таму зараз знайшлося шмат тых, каму ёсць што паказаць.

Subway Funk: У прынцыпе было ўсё новае. Ніводнага трэка, які паўтарыся б з мінулага СЭБа не было. Я мяне была новая праграма. І шэсць з тых трэкаў, што я зграў сёння, ужо падпісаныя на лэйблы, то бок гэта эксклюзіў.

На фестывалі былі прадстаўленыя 2 танцполы. Дамінуючым стылем на першым танцполе быў драм’энд’бэйс. Хэдлайнерамі былі ўжо добра вядомыя музыкі Subway Funk, Walder і непасрэдна арганізатар СЭБа Віталік, вядомы як T-Trider.

Subway Funk: А сам фестываль што з сябе ўяўяляе… беларускія музыкі граюць сваю музыку, але там ў прынцыпе могуць выкарыстоўвацца і рэміксы, і калабарэйты. Мне было цікава насамрэч паслухаць сваіх сяброў. Гэты ж фестываль які быў тры гады таму, тыя ж людзі, ўсе адін з адным знаёмыя, але ўзровень, што быў сёння і тры гады таму — гэта абсалютна розныя рэчы: цікавыя хады, імправізацыі і г.д. Каго не запытай — усе былі ў шоку.

Walder: СЭБ шаснаццаты, а я пачынаў з трэцяга. Прайшло ўжо амаль сем гадоў. І за сем гадоў змяніўся асноўны склад тых, хто грае на СЭБе, і змянілася якасць гука. Прагрэс відавочны. Маё бачанне драм’энд’бэйса за апошнія пяць гадоў ў прынцыпе не змянілася.

Андрэус Клімка, праект Аоо&ooA: Мяне заўсёды, яшчэ з першага СЭБа, здзіўляе  праект T-Trider і Макс Фаўстус: вядзецца ды-джэй сэт і грае музыка на скрыпцы. І скрыпач проста імправізуе. Гэта вельмі цікава. Я як чалавек з музычнай адукацыяй, піяніст, чуў, што тут гучыць не проста набор гукаў, а мелодыі. І мелодыі, які вельмі запамінаюцца. Я пачуў шмат сапраўдных хітоў.

Walder: Магу выдзяліць музыкаў T-Trider і Subway Funk, паколькі людзі ўжо больш за дзесяць год працуюць над драм’энд’бэйсам, і безумоўна яны растуць..

Асноўная ідэя  — паказаць прагрэс музыкаў, што ўжо выступалі на СЭБе раней, а таксама прадставіць новыя праекты. Самым вялікім адкрыццём апошніх гадоў стаў праект Аоо&ooA, які прадстаўляе электрахаўс.

Андрэус Клімка, праект Аоо&ooA:  Мы граем электрахаўс. Мы папулярныя ў Еўропе, і гэтая папулярызацыя ў Еўропе паступова прыходзіць і ў Беларусь. Нас пачынаюць пазнаваць, а ў Брэсце мы ўжо як нацыянальныя героі:  шмат якія нашыя трэкі там сталі вельмі папулярнымі. Зараз яны прыйшлі ў Мінск, і гэтыя трэкі слухачы ўжо пазнаюць. Гэта вельмі прыемна.

Другі танцпол быў цікава аформлены. На ім гучала ў большасці эксперыментальная музыка такіх вядомых праектаў, як i/dex, Vjik72, Nerdy Dubz, Sidewalk & iO і не вельмі вядомых Ucast, Ectoplasm і іншыя.

Трэба зазначыць, што музыкі змяняліся кожныя паўгадзіны, а разам з імі мяняліся музычныя стылі. Дзякуючы гэтаму адчувалася дынамічнасць і разнастайнасць.

Walder: Увогуле фестываль стылістычна ўсё ахоплівае, і пры гэтым ўсім цяжка казаць аднаму чалавеку.

Андрэус Клімка: Я магу сказаць, што гэта вельмі якасны фестываль. Магу вельмі хваліць гэтую музыку, бо па якасці яна нічым не адрозніваецца ад таго, што гучыць ў Еўропе. Я ганаруся Беларуссю, таму што менавіта электронная музыка ў нас вельмі хутка развіваецца.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі