Шасцігадовы хлопчык пад Талачыном спаліў аўтамабіль суседа (фота)

Шасцігадовы хлопчык пад Талачыном спаліў аўтамабіль суседа (фота)

19 жніўня ў 10:19 талачынскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар гаража ў вёсцы Канапельчыцы, перадае прэс-служба МНС. 

Прыбыўшы на месцы выкліку, яны пабачылі, што гарыць дах гаража і легкавы аўтамабіль, які стаіць побач. Пазней стала вядома, што гаспадар дома ў гэты час быў на працы і пра пажар даведаўся ад відавочцаў. 

Праверка выявіла, што прычынай пажару стаў суседскі шасцігадовы хлопчык, які гуляўся з запалкамі. Яго бацькі былі на працы, хлопчыка даглядала бабуля.

Пацярпелых пры пажары не было. Агонь пашкодзіў дах гаража і машыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі