Шаленства “чорнай пятніцы” паступова пераходзіць у інтэрнэт

Шаленства “чорнай пятніцы” паступова пераходзіць у інтэрнэт

27 лістапада ў еўрапейскіх краінах праходзіць дзень вялікіх зніжак, ці так званая “чорная пятніца”. Сёлета ў краінах Еўропы гандлёвае шаленства паступова пераходзіць у інтэрнэт. Ля супермаркетаў, якія адчыняліся глыбокай раніцай, натоўпы былі не такімі вялікімі як летась, паведамляе ВВС.

У каралеўстве чакаецца, што гэтая “чорная пятніца” стане найбуйнейшай у гісторыі. Спецыялісты Visa Europe прагназуюць, што продажы дасягнуць узроўня 1,9 млрд фунтаў. Кэшбэк інтэрнет крамы Quidco сведчыць пра 50% павелічэнне клікаў сённяшняй раніцай у параўнанні з мінулым годам.

Нацыянальная федэрацыя рознічнага гандлю ЗША прагназуе, што ў Амерыцы больш за 135 мільёнаў амерыканцаў прысвецяць гэтыя выхадныя шопінгу.

У Беларусі шэраг супер-маркетаў і інтэрнэт-крамаў таксама аб’явілі гэтыя выхадныя перыядам зніжак. Пэўныя сайты паніжаюць кошты ажно на 90%, але такога шалёнага попыту, як у Еўропе пакуль не назіраецца.

“Чорная пятніца” з’явілася ў ЗША, калі пасля Дня ўдзячнасці распачынаўся традыцыйны перыяд перадкалядных зніжак. Ён паспяхова перакінуўся на Еўропу, Азію і Аўстралію.

Адным з апошніх паказальных прыкладаў падобнай пакупніцкай істэрыі быў сёлетні “Дзень самотных” у Кітаі. У акцыі прымалі ўдзел многія тамтэйшыя гандлёвыя інтэрнэт-пляцоўкі і крамы. Кампанія Alibaba у гэты дзень змагла зарабіць больш за 1,5 млрд долараў за 12 хвілін 28 секунд. Праз 12 гадзін аб’ёмы продажаў дасягнулі 8,9 млрд долараў, а да заканчэння распродажаў кампанія ажыццявіла аперацый на суму ў 14,53.

Фота: PA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі