Шахцёра-страйкоўца затрымалі, калі ён прыехаў у ДАІ мяняць правы

Шахцёра-страйкоўца затрымалі, калі ён прыехаў у ДАІ мяняць правы

Затрымалі шахцёра-страйкоўца з "Беларуськалія" Алега Кудзёлку. Як піша "Новы час", затрыманне адбылося, калі мужчына прыехаў у ДАІ мяняць правы. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з адміністрацыйнай справай. Міліцыянты не назвалі сваякам шахцёра канкрэтную прычыну затрымання.

У верасні 2020-га Кудзёлка абвясціў бестэрміновы страйк у шахце і адмовіўся падымацца на паверхню. Ён патрабаваў, сярод іншага, спыніць ціск на страйкоўцаў і іх сем'і, а таксама спыніць беззаконне сілавікоў, спыніць затрыманні і збіццё мірнага насельніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі