“Шахцёр” паспрабуе замацавацца на другім месцы ў чэмпіянаце Беларусі

“Шахцёр” паспрабуе замацавацца на другім месцы ў чэмпіянаце Беларусі

Салігорскі “Шахцёр” паспрабуе замацавацца на другім месцы ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. Сёння, 6 лістапада клуб згуляе на выездзе з “Іслаччу” ў рамках 28-га тура. У выпадку, калі гарнякі выйграюць, а іх бліжэйшы канкурэнт, мінскае “Дынама” саступіць “Нёману”, разрыў паміж камандамі на другім і трэцім месцы павялічыцца да 6 ачкоў. Але нават пры такіх умовах за два туры да канца першынства краіны застаецца інтрыга з падзелам прызавых месцаў: на бронзу ўсё яшчэ прэтэндуюць “Мінск” і “Тарпеда-БелАЗ”.

Такім чынам, сёння ў рамках 28-га тура згуляюць наступныя пары каманд: “Іслач” — “Шахцёр”, “Нёман” — “Дынама” (Мінск), “Белшына” — “Слуцк”. Завяршыцца гэты тур 7 лістапада матчам “Славія” — “Гарадзея”.

Нагадаем, што ўчора, 5 лістапада, прайшлі іншыя матчы гэтага круга і скончыліся з такімі вынікамі: “Дынама” (Брэст) — “Граніт” — 1:0, БАТЭ — “Тарпеда-БелАЗ” — 1:2, “Мінск” — “Нафтан” — 4:0, “Віцебск” — “Крумкачы” — 2:1.

Адзначым таксама, што “Белшына” ў выпадку пройгрышу павялічвае для сябе рызыку страціць месца ў элітным дывізіёне і ў наступным сезоне сысці ў першую лігу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі