Вы тут

Севярынец, які ўжо месяц за кратамі, асуджаны яшчэ на 15 сутак

Павел Севярынец / З архіву Еўрарадыё

Апазіцыйны палітык і пісьменнік Павел Севярынец, які ўжо месяц за кратамі, асуджаны яшчэ на 15 сутак. "Агулам 75 сутак, піша жонка палітыка і пісьменніка Вольга. — Тэрмін сканчваецца пасля выбараў, 21 жніўня".

8 ліпеня Севярынца не прывезлі ў суд Савецкага раёна сталіцы, ён прысутнічаў праз Skype (але манітор бачыла толькі суддзя). На гэты раз асудзілі за заклікі на вулічную акцыю 7 чэрвеня каля Камароўкі. Там якраз праходзілі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты.

"Умовы яго ўтрымання не змяніліся, — піша Вольга. — На днях яго зноў пасадзілі ў карцар, вады няма, на прагулкі не выводзяць, газеты, кнігі, паперу і асадку не перадаюць".

 

Вольга Севярынец у судзе / Наша ніва

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.