Сербы напалі на канвой паліцыі ААН у Косаве, вызваленыя арыштаваныя
Паліцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ужыла слёзацечны газ да тысячнага натоўпа сербаў, якія сабраліся каля будынка косаўскага суда ў Мітравіцы. Перад гэтым сілы ААН правялі аперацыю па вызваленні суда, які тры дні
быў заблакаваны сербамі, якія захапілі будынак. Па заканчэнні рэйду
сербы сабраліся каля суда, выказваючы пратэст і перашкаджаючы
паліцыянтам.
Як паведамляе Reuters, сербы напалі на канвой, які вёў арыштаваных удзельнікаў захопу. Некалькім сербам у выніку ўдалося ўцячы з-пад варты.
Як паведамляе Reuters, сербы напалі на канвой, які вёў арыштаваных удзельнікаў захопу. Некалькім сербам у выніку ўдалося ўцячы з-пад варты.