Сенат ЕГУ разгледзіць канфліктную сітуацыю, якая склалася ў ВНУ

Сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта 28 кастрычніка разгледзіць канфліктную сітуацыю, якая склалася ў ВНУ. Нагадаем, у пачатку кастрычніка група выкладчыкаў дэпартамента палітычных навук ЕГУ выступіла з адкрытым лістом, у якім выказала занепакоенасць у сувязі з парушэннем прынцыпаў павагі да акадэмічных свабодаў, якія дэкларуюцца ВНУ. У прыватнасці, аўтары ліста не згодныя з тым, што кіраўнікі бакалаўрскай праграмы "Паліталогія і еўрапейскія даследаванні" прызначаюцца кіраўніцтвам ЕГУ, а не выбіраюцца.

Выкладчыкі заявілі аб "прыпыненні свайго ўдзелу ў навучальным працэсе, пакуль не будуць перагледжаныя гэтыя рашэнні". Ліст падпісалі Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Сяргей Богдан, Дзяніс Мельянцоў ды іншыя.

У заяве кіраўніцтва ЕГУ адзначалася, што сёлета ў студзені пачалася рэарганізацыя кіравання і пераўтварэнне навучальных праграмаў. "Працэс здзяйсняецца пры поўным удзеле прадстаўнікоў акадэмічнай грамадскасці", — падкрэслівалася ў заяве.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі