Сем апазіцыянераў, затрыманых па справе выбуху, застаюцца за кратамі

Па справе аб выбуху 4 ліпеня за кратамі застаюцца сем актывістаў апазіцыі - Сяргей Чыслаў, Віктар Ляшчынскі, Міраслаў Лазоўскі, Ігар Корсак, Ілля Богдан, Антон Койпіш і Таццяна Пякун.
Нагадаем, 12 ліпеня са следчага ізалятара КДБ былі выпушчаныя актывіст АГП Аляксандр Сергіенка, актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч і лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі. Яны змаглі даказаць сваю недатычнасць да выбуху.

Нагадаем, у сувязі з масавымі затрыманнямі палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў заявіла пра тое, што разглядае магчымасць змены фармату ўдзелу прадстаўнікоў апазіцыі ў будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў. Сёння ў 18 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы Мінску мусіць адбыцца акцыя салідарнасці з затрыманымі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі