Сельгасабарачэнне між Беларуссю і Расіяй знізілася на 22% за год

Сельгасабарачэнне між Беларуссю і Расіяй знізілася на 22% за год

Тавараабарачэнне паміж Беларуссю і Расіяй у аграпрамысловай сферы ў 2015 годзе знізіласяся на 22% — да  5 млрд долараў. Такія лічбы на сумесным пасяджэнні калегій Мінсельгаса РФ і Мінсельгасхарча Беларусі ў чацвер у Маскве назваў міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў. Пры гэтым Беларусь застаецца найважнейшым партнёрам Расіі ў галіне гандлю сельгаспрадукцыяй.

Як перадае interfax.by, расійскі міністр паведаміў, што экспарт расійскай сельгаспрадукцыі ў Беларусь зменшыўся на 24% — да 937 млн долараў, імпарт з Беларусі знізіўся на 21% — да 4 млрд долараў.

Прычынай Ткачоў назваў ваганні курсу рубля. У доказ гэтага ён паведаміў, што пастаўкі асобных відаў беларускай сельгаспрадукцыі ў фізічным выражэнні выраслі — напрыклад, малочная прадукцыя, садавіна і гародніна.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі