Гаспадарка ў Целяханах кадзіруе працаўнікоў-алкаголікаў за дзяржаўныя грошы

Уезд у Целяханы

Уезд у Целяханы / Белта

Гаспадарка ў Івацэвіцкім раёне кадзіруе працаўнікоў-алкаголікаў за дзяржаўныя грошы. Ідэалагіня "Тэлеханы-Агра" Іна Вішнеўская расказала, што за апошнія паўгода асабіста завезла на працэдуру сем чалавек.

Прычына даволі відавочная: на прадпрыемстве адток кадраў, таму дырэктар Дзяніс Вішнеўскі трымаецца за кожнага. Калі ён узначаліў калгас, там працавала 160 чалавек — цяпер засталося толькі 120. Некаторыя працаўнікі сыходзяць самі, іншых звальняюць за п'янства.

"Апошні выпадак: а 10 раніцы цялятніца была ўжо ў неадэкватым стане. Праверылі на алкаголь — у крыві 2,9 праміле", — гаворыць дырэктар.

Па яго словах, калі звольненыя за п'янку просяцца назад, іх бяруць. Але спачатку на два месяцы па дамове падраду і з меншым прыбыткам у параўнанні з статнімі працаўнікамі. Калі тэрмін вытрымліваюць, пераводзяць на кантракт. 

Здаецца, да ўладаў пакрысе пачынае даходзіць маштаб кадравага голаду ў Беларусі, калі нават галоўнае прапагадысцкае выданне дзеліцца такімі падрабязнасцямі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі