Савет Рэспублікі вывучыць прапановы АДС аб зменах у выбарчае заканадаўства

Камісія па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі адказала на прапановы аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства, падрыхтаванае Аб'яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. "Заканатворчы працэс з'яўляецца пастаянным. Таму прапановы, якія ўтрымліваюцца ў вашым лісце, будуць вывучацца на прадмет іх магчымага прыняцця ў працэсе далейшага ўдасканальвання выбарчага заканадаўства", — гаворыцца ў адказе.

Сам Анатоль Лябедзька скептычна ставіцца да гэтай заявы, бо, на яго погляд, "самастойна ініцыяваць дэмакратычныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства сённяшні парламент не можа".

Нагадаем, папраўкі ў выбарчае заканадаўства былі ўхвалены Саветам Рэспублікі 17 снежня і накіраваны на подпіс кіраўніку дзяржавы. У АДС лічаць, што яны не дазваляюць правесці свабодныя выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі