Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб амністыі

Законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" ухваліў у чацвер Савет Рэспублікі.
Нагадаем, дакумент быў унесены ў Нацыянальны сход Аляксандрам Лукашэнкам і быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях 15 красавіка.

Як раней паведамлялася, у выніку амністыі будзе вызвалена каля 4, 5 тыс. чалавек. Мяркуецца, што эканомія сродкаў рэспубліканскага бюджэту складзе 2 млрд рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі