Савет ЕС ухваліў выдзяленне мільярда еўра на снарады Украіне

На фронце ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
На фронце ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Савет ЕС ухваліў выдзяленне мільярда еўра на набыццё боепрыпасаў для Украіны — найперш 155-міліметровых артылерыйскіх снарадаў. Іх купяць у еўрапейскай абароннай прамысловасці.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль нагадвае, што агульная ваенная дапамога ўкраінцам дасягнула 5,6 млрд еўра. Ён піша, што Узброеным сілам Украіны "неабходна значная колькасць боепрыпасаў для абароны ўкраінскага народа і тэрыторыі", і яны патрэбныя хутка.

Папярэдні мільярд еўра ад ЕС быў накіраваны на кампенсацыю кошту боепрыпасаў, якія еўрапейскія краіны перадалі Украіне з сваіх армейскіх запасаў, нагадвае УНІАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі