Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу ў Брысбене, Азаранка прайграла ў Оклендзе

Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу ў Брысбене, Азаранка прайграла ў Оклендзе

Беларускія тэнісісткі з пераменным поспехам выступаюць на турнірах у Аўстраліі, Новай Зеландыі і Кітаі. Аляксандра Сасновіч (30-е месца ў рэйтынгу WTA) у 1/16 фіналу турніру ў Брысбене ў Аўстраліі выйграла ў расіянкі Анастасіі Патапавай (93) — 6:4, 7:5. Яе наступная саперніца — Эліна Світоліна з Украіны, 4-я ракетка свету.

Вікторыя Азаранка (51) прайграла ў 1/16 фіналу турніру ў Оклендзе ў Новай Зеландыі амерыканцы Венус Уільямс (39) у трох сэтах — 3:6, 6:1, 3:6.

Арына Сабаленка (13) згуляе ў 1/8 фіналу турніру ў Шэньчжэне 2 студзеня. Яе саперніца — Кацярына Аляксандрава (73) з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі