Сапсаваны беларускі тварог везлі ў Смаленск праз... Чалябінск (фота)

20 тон замарожанага творагу затрымалі на беларуска-расійскай мяжы супрацоўнікі Рассельгаснагляду. Яго везлі з Мінску для адной з чалябінскім фірмаў. Хаця паводле дакументаў яго мусілі даставіць у... Смаленск. Як паведамляе сайт chel.kp.ru, 5 тон малочнага прадукта былі вырабленыя яшчэ 15 траўня і тэрмін яго годнасці скончыўся. У астатняй часткі партыі ён заканчваўся праз некалькі дзён.
Беларускую прадукцыю затрымалі, цяпер яна знаходзіцца ў ізаляваным памяшканні да вырашэння яе далейшага лёсу. Тварог альбо вернуць вытворцы, альбо знішчаць "як небяспечны прадукт".






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі