“Санкцыйная прадукцыя” з ЕС прасачваецца ў Расію праз Беларусь

Паводле інфармацыі ведамства, пасля ўвядзення Расіяй санкцыяў супраць ЕС перадухілілі болей за 80 спробаў незаконнага ўвозу расліннай прадукцыі еўрапейскіх вытворцаў з тэрыторыі Беларусі. Такую прадукцыю спрабуюць правезці без фітасанітарнай дакументацыі, аднак экспертыза дазваляе вызначыць яе паходжанне. Бываюць выпадкі, калі прадукцыя трэціх краінаў суправаджаецца фітасанітарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі ў Беларусі і гэтыя дакументы нібыта пацвярджаюць яе беларускае паходжанне.

У прыватнасці, інфармуе ведамства, праверкі, зладжаныя 27 жніўня і 13 верасня ў Маскве, Маскоўскай і Тульскай абласцях “выявілі рэалізацыю шырокага асартыменту садавіны і гародніны, вывезенай з шэрагу краін Еўрасаюза, у тым ліку Іспаніі, Грэцыі, Польшчы”.

Некалькі дзён таму кіраўнік “Россельгаснагляду” Сяргей Данкверт заявіў агенцтву ИТАР-ТАСС пра намер узмацніць маніторынг беларускай прадукцыі з-за незвычайнага росту імпарту прадуктаў харчавання, перш за ўсё “санкцыйных” груп.

6 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе ўвоз у Расію харчоў з ЕС, ЗША, Канады, Японіі і Аўстрыі. Гэта рашэнне стала адказам на заходнія санкцыі ў дачыненні расійскіх чыноўнікаў і арганізацый. У спіс забароненых тавараў трапілі ялавічына, свініна, птушка, садавіна, гародніна, сыры і малочная прадукцыя, арэхі ды іншыя прадукты, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі