Санэпідэмслужбы закрылі вадаёмы ў сямі зонах адпачынку

Санэпідэмслужбы закрылі вадаёмы ў сямі зонах адпачынку

Санэпідэмслужбы абмежавалі купанне ў вадаёмах сямі зон адпачынку Беларусі. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, абмежаванні тычацца некалькіх пляжаў у Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

У Брэсце забаранілі купацца на “Цэнтральным” пляжы на левым беразе ракі Мухавец. Таксама закрытыя дял купання пляжы на Шчары ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна і на рацэ Вадзьма ў Ляхавічах, а таксама сажалкі Боханава ў Лунінцы.

У Мінскай вобласці купанне абмежавалі ў раёне пляжа “Марскі” санаторыя “Юнацтва”, а ў Магілёўскай — на Грабанёўскім возеры і ў раёне гарадскога пляжа на Дняпры ў Магілёве.

За мінулы тыдзень санэпідэмслужбы абследавалі 651 зону рэкрэацыі, на 157 з якіх знайшлі парушэнні санітарных нормаў/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі