Самалёт Хургада — Гродна не змог прызямліцца ў аэрапорце і паляцеў у Мінск

Самалёт Хургада — Гродна не змог прызямліцца ў аэрапорце і паляцеў у Мінск

4 лютага "Боінг-737" кампаніі "Белавія", які ажыццяўляў чартэрны рэйс з Хургады, не змог прызямліцца ў Гродне. Як піша TUT.by, перашкодай стаў моцны снегапад. 

Самалёт паляцеў у Мінск, але праз нейкі час зноў вярнуўся ў Гродна.

Пасадка самалёта паводле раскладу мусіла адбыцца ў 13:00. Але ў горад сёння прыйшла сапраўдная зіма. Таму, як сведчыць сайт flightradar24, самалёт двойчы абляцеў Гродзенскае вадасховішча і адправіўся на запасны аэрадром у Мінск.

Пазней самалёт вярнуўся ў Гродна і ў 15:35 прызямліўся на тамтэйшым аэрадроме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі