Вы тут

Самалёт "Белавія" эвакуяваў з Дубая 114 беларусаў і паўсотні замежнікаў

Некаторыя з эвакуяваных былі ў абарончых касцюмах / БЕЛТА

1 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт "Белавія" з Дубая. Былі эвакуяваныя не толькі 114 беларусаў, але і каля паўсотні замежнікаў — украінцы, літоўцы, латышы, расіяне, малдаване, француз, паведамляе БЕЛТА. Замежнікі спадзяюцца, што ўжо ў бліжэйшы час трапяць на радзіму.

Па звестках МЗС, ужо аказана дапамога ў пытанні вяртання з замежжа больш за 5500 беларусам. Аднак апошнім часам сітуацыя ўсё больш ускладняецца, а магчымасці для эвакуацыі звужаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.