Садоўскі: Рашэнне ПАСЕ нельга ацаніць адназначна

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы верне Беларусі статус спецыяльна запрошанай краіны. Але толькі на год і пры ўмове, што наша краіна адменіць смяротнае пакаранне. На паседжанні ПАСЕ 23 чэрвеня "за" вяртанне Беларусі статусу спецыяльна запрошанай, прагаласавалі 159 дэпутатаў. Два чалавекі прагаласавалі “супраць”, яшчэ два “ўстрымаліся”. Умовай вяртання названы мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

У каментары Еўрарадыё Пятро Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, зазначыў, што адназначна ацаніць падзею складана:

Садоўскі: Фармальна, гэта крок наперад. Але калі Еўропа не будзе дастаткова паслядоўнай і праз гэта пэўным чынам умацуецца рэжым Лукашэнкі, то гэта крок назад.

Былы дыпламат адзначыў, што палітычная вага Савета Еўропы дастаткова невялікая:

Садоўскі: Я трошкі ведаю, што такое Рада Еўропы, не раз там быў... Еўракамісія — вось гэта так! Ці Еўрапарламент нават...


Фота — РІА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі