Садоўскі: БХД давалі "перадыхнуць" на час саміту ў Празе

Як паведаміў Еўрарадыё каардынатар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, партыя дагэтуль не атрымала афіцыйнай адмовы ў рэгістрацыі ад Мінюсту. Тым не менш інфармацыю на сайце міністэрства пра адмову сябры партыі ўспрымаюць як афіцыйную.
Па словах Садоўскага, у сваёй паўторнай адмове чыноўнікі паўтарылі амаль усе ранейшыя прычыны. Паводзіны Мінюсту з адмовай, адкліканнем адмовы і паўторнай адмовай партыйны актывіст бачыць у міжнароднай сітуацыі. Дакладней, у пражскім саміце "Ўсходняга партнёрства":

Садоўскі: Гэта мы звязваем перш за ўсё з актыўнай працай нашых міжнародных партнёраў, якія ціснуць на рэжым. А таксама з сустрэчай у Празе. Канечне, было нявыгадна для сённяшняга рэжыму, каб рашэнне было ўжо на той момант прынята. Таму яно было ў падвешаным стане. А як толькі гэты саміт прайшоў, дык можна прымаць тыя рашэнні, якія выгадныя для рэжыму.

Дзяніс Садоўскі паведаміў Еўрарадыё, што партыя будзе абскарджваць адмову Мінюста ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе. А канкрэтныя далейшыя дзеянні партыі будуць абмярковаўцца 23 траўня на Нацыянальнай радзе БХД. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі