Сацыяльная рэклама на МКАД папулярызуе наркотыкі? (фотафакт)
![Сацыяльная рэклама на МКАД папулярызуе наркотыкі? (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/spice_hot.jpg.webp?itok=BxluRCYl)
“Спайс — наркотык. Скажы HOT” — менавіта так чытаецца слоган з сацыяльнай рэкламы, размешчанай на бігбордзе ля Мінскай кальцавой аўтадарогі. Кур’ёзны фотаздымак выклаў у сваім Фэйсбуку карыстальнік Vladislav Bortnovsky. Ён прызнаецца, што не з першага разу зразумеў, што мелі на ўвазе дызайнеры плаката.
Па ўсёй верагоднасці, яны заклікалі сказаць наркотыкам “не”, аднак рускае слова “нет” чытаецца на гэтым плакаце як англійскае “hot” (горача).
Фота: Фэйсбук